Пасьля даволі працяглага перапынка выйшаў чарговы нумар зіна. Часопіс, як і ўся нашая дзейнасьць – палемічны і неадназначны. На старонках закранаюцца вострыя і актуальныя праблемы, прычым, што самае цікавае, асьвятляюцца яны разнабакова. Рэдакцыю немагчыма ўлічыць у прапагандзе тых ці іншых ідэй. Калі гэта палітыка, то свабодна могуць выказацца, як правыя, так і левыя ўперамешку з анархістамі. У кожным нумары закранаюцца гарачыя сацыяльныя праблемы. У сёмым нумары, напрыклад, распавядаецца пра сучасных школьніках ды настаўніках, якія сутыкнуліся разам у летнім лагеры ў нефармальнай абстаноўцы, а таксама раскрываецца такая даволі новая форма працы ў нашай краіне як фрыланс. Ёсьць на старонках зіна месца і для падзей культуры, рэцэнзій, экскурсаў у гісторыю, анонсаў ды навінаў.
Мы імкнемся да стварэньня альтэрнатыўнай публічнай прасторы, дзе будзе пачуты голас кожнага крытычна настроенага чалавека. А таму пампуйце сёмы нумар, кртытыкуйце, распаўсюджвайце хаця б у межах сваёй прасторы ды пішыце сваё і дасылайце нам на мыла zzabej@gmail.com!
Спампаваць
тут!
Падыскутаваць
сюды!
Шукаем людзей, якія бы маглі рабіць рэгіанальныя ўкладкі, па прыкладу гомельскай. Гэта дапаможа нам і вам пашырыць аўдыторыю, абмяняцца вопытам, думкамі ды ідэямі ;)