- Піва. Сьветлае... Дзякуй!
Расплачваюсь наяўнымі з афіцыянткай "Добрых Мысьлей" ды двумя глыдкамі выпіваю палову куфля. Ногі яшчэ ватныя, і смага застаецца. Людзі мітусяцца, пахлопваюць па плячы і віньшуюць з удалым слэмам. Здаецца, нічога не рабіў, але адчуваю, што сілы сыходзяць...
---
А шостай гадзіне "Добрыя Мысьлі" сустрэлі пустымі столікамі ды самотнымі афіцыянткамі. Усё зьмянілася праз гадзіну. Шэрагі крэслаў былі забітыя пунктуальнымі гледачамі, а ля барнай стойкі туліліся спаўзьніўшыеся так шчыльна, што яблыку не было дзе ўпасьці. Арт-дырэктар ДМ стаяў на ганку ды зачыняў на замок дзьверы - відаць ніяк не разьлічваў на такі аншлаг...
Пасьля спробы растлумачыць гледачам, што ж сёньня будзе адбывацца ды прачытаўшы ўласны верш у якасьці эпіграфа, стартаваў вір паэтычных выступаў!
Шчыра кажучы, мяне вельмі парадаваў як сярэдні ўзровень паэтаў, так і запомніўся амаль кожны выступ паасобку. Дзяўчыны на фоне хлопцаў крыху згубіліся, хаця запомнілася, напрыклад, Алеся Іванькова - выступала стоячы на крэсьле і падкрэслівая свае палёты ў аблоках; Ева Гілевіч падрыхтавалася і прыйшла нават з рэквізітам, а Надзейка Кропачка апынулася хлапчуком, які лежачы на крэслах чытаў а псіхбальніцах.
Для мяне слэм адчыніў новыя імёны: Адам Шостак выступаў арыгінальна і спрабаваў зрабіць перформанс з каменьчыкамі, але з-за адсутнасьці групы падтрымкі ня меў шансаў прайсьці ў паўфінал; Коля Безбазаров вылучаўся на фоне астатніх лёгкасьцю слова і частым ужываньнем матаў. Ня дзіва, што ён дайшоў да паўфінала.
Парадавалі і сталыя ўдзельнікі "Вершамі Вуліцы". Анатоль Івашчанка падрыхтаваўся і завучыў тэксты на памяць. Мо, крытыка паўздзейнічала? Але хацелась бы чуць новыя вершы ад яго. Андрэй Адамовіч добра выступіў у першым туры ды фінале. У паўфінале ж ня лепшым чынам, бо відаць быў крыху шакаваны працягам сваёй барацьбы (Усё ж выявіліся хібы галасаваньня каляровымі паперкамі. Былі заўважаныя фальсіфікацыі. Але куды бязь іх у нашай краіне). Андрэй Ломаў прыйшоў за 5 хвілін да выступа і быў падрыхтаваны ня лепшым чынам, але яго ў нас ужо ведаюць і любяць, а таму і з лёгкасьцю прайшоў у паўфінал, дзе спаборнічаў з Віталём Рыжковым. Паэтам, які ўжо даволі добра абазнаны ва ўдзеле ў разнастайных конкурсах ды слэмах. Было відаць, што ён прыйшоў перамагаць. Віталь чытаў вершы на высокім ўзроўні ўсе тры выступы, а ў паўфінале і фінале настолькі надхнёна, што яго супернікі - Ломаў ды Адамовіч заахвочвалі людзей галасаваць за свайго суперніка.
---
З кожным разам прыходзіць усё болей і болей людзей на паэтычныя вечарыны "Вершамі Вуліцы". Мы жадаем разьвівацца, і кожны раз прапануем новую форму іпрэзы. Летам быў закінуты прамысловы будынак з дамашняй абстаноўкай, у кастрычніку паэтычны вечар ва ўтульнай кавярні, зараз паэтычны слэм са спартыўнай злосьцю паэтаў!
26 лістапада сьвяткуем разам дзень народзінаў Караткевіча. Сустракаемся а 18:30 ля мемарыяльнай шыльды паэту ў Менску (насупраць тэатра Янкі Купалы) ды чытаем яго і свае вершы!
P.S. Хацелася б, каб разам з намі разьвіваліся і паэты. З кожный новай імпрэзай чыталі ўпэўненей. Зьяўляліся новыя імёны. А вядомыя ўжо нам творцы жылі ня толькі перамогамі былога дня, але і складалі новыя вершы ;)

Current Music: Нейра Дюбель - Беларусь uber ulles
13 comments | Leave a comment