Tags: Еўропа

жук каларада

Частка 2. Прага. Браціслава.

Аўтобус + 3 машыны, і мы пад вечар былі ўжо ў сталіцы Чэхіі. Там нас сустрэў Вітэк, знаёмы нашых сяброў, якія год таму ў яго дома падчас вандроўкі спыняліся. Гэтым летам ён наведаў Беларусь. Як чалавеку свабодалюбіваму, Мінск яму вельмі не спадабаўся. Шэры горад з шэрымі людзьмі. Гістарычныя і культурныя месцы можна абыйсці за некалькі дзён, паўсюль міліцыя, забароны. Людзі жывуць выключна матэр’яльнымі каштоўнасцямі (набыць шмоткі, мабілкі, машыну і г.д.). Адзінае, што яму спадабалася, гэта нашая прырода.
Трэба адзначыць, што Вітэк адзіны, з усіх чэлаў, якіх мы сустракалі ў Еўропе, займаецца грамадскай дзейнасцю – разам з сябрамі ён арганізуе крытычную масу ў Празе. Усе ж астатнія жывуць надзённымі праблемамі. Ня болей за тое.

Вечарам Вітэк паказаў нам шыкарнае месца – Кроссклаб. Гэта былы сквот, які з часам выкупілі, і арганізавалі вялізны клуб ды жыллё для мастакоў. Там усё зроблена выключна сваімі рукамі. Летняя веранда, некалькі кафэшак, сцэна і танцпляц, крама па продажы адзення (кшталту нашай “Падземкі”). Пасля неверагоднай экскурсіі па клубу, мы прыцягнулі ўпітваць дабразычлівы дух таго месца праглядам старага чэскага чорна-белага мьюзікла з ангельскімі субцітрамі. Фільм ішоў праз праэктар, а экранам служыла сцяна дома. Калі хто будзе ў Празе, вельмі раю наведаць гэты клуб ;)

Collapse )
жук каларада

Медовы месяц альбо здзяйсненне мары. Частка 0. Уводная.

Ужо некалькі гадоў у мяне была мроя паехаць у Еўропу аўстаспынам, і вось нарэшце яна здзейснілася. Пасьля вяселля я і Ганя паехалі ў падарожжа. Маршрут некалькі разоў мяняўся. Спачатку жадалі ў заходнюю Еўропу, але падбіўшы касу і вырашыўшы, што ў мядовы месяц жыць выключна ў намёце ды харчавацца малаком з батонам ня хочацца - абралі больш танны маршрут Беларусь-Польша-Чэхія-Славакія-Аўстрыя-Славенія-Вугоршчына-Польша-Беларусь. Падрыхтоўка заняла каля месяца, бо трэба было знайсці ўпіскі ў гарадах праз адмысловы сайт для вандроўнікаў www.couchsurfing.org, дакупіць патрэбныя рэчы ды накапаць інфы пра гарады ды краіны. Мне хацелася паболей прыгодаў, але наш маршрут быў падрабязна распісаны, а ва ўсіх гарадах нас чакалі ўпіскі, таму неспадзяванак падчас вандроўкі было няшмат.

Агулам, мне спадабалася. І хаця дагэтуль я быў заходней Беларусі толькі ў Прыбалтыцы ды Польшы, старушка Еўропа мала чым здзівіла (мабыць, каб здзівіцца трэба ехаць у якую Індыю ці Венесуэлу =)). Здзівілі толькі людзі. Яны больш адкрытыя, непасрэдныя, добразычлівыя! Калі сумленне дазваляе, то на дабрыні еўрапейцаў можна "ездзіць". Яны з лёгкасцю цябе падвозяць на сваёй машыне; могуць заплаціць за цябе ў кафэ; праз увесь горад пакатацца, каб знайсці патрэбны нам адрас; заплаціць за квіткі на грамадскі транспарт і нарэшце запрасіць да сябе ў кватэру/дом перакантавацца пару начэй, калі ты ня маеш сродкаў на хостэл!!!

Карыстацца еўрапейцамі нам сумленне не дазваляла, але праяваў дабрыні хапала і так. Але пра ўсё па парадку...

Чатка 1. Польша. Вроцлаў ды пераезд у чэскія горы Крканошы.

Collapse )