Tags: Марціновіч

жук каларада

Параноя

Чытаю кнігу В. Марціновіча “Параноя” – антыўтопія пра дзяржаву, што вельмі нагадвае Беларусь. Але зараз не пра кнігу, а пра нецікавасць да яе з боку беларусаў...

Пяць, тры, нават год таму, у час, калі былі зачыненыя ўсе недзяржаўныя газеты, а навінныя і аналітычныя інтэрнэт-рэсурсы былі даволі слаба развітыя, мне здавалася, што ўся бяда ў гэтым. Вось менавіта ў інфармацыйным вакуўме, які паглынуў сваёй чорнай безданню ўсё беларускае грамадства. Шматлікія знаёмыя ў партыях ды маладых фронтах кідалі свае сілы на, як яны тады казалі “данясенне праўдзівай інфармацыі”. Гэта адбывалася праз самвыдат, наклейкі, надпісы на сценах і г.д. Але час ішоў – вынік жа быў нулявы. Хто ж вінаваты ў гэтым – самі актывісты, улада альбо нашае грамадства?
Collapse )