Tags: аўтаспын

жук каларада

Частка 2. Прага. Браціслава.

Аўтобус + 3 машыны, і мы пад вечар былі ўжо ў сталіцы Чэхіі. Там нас сустрэў Вітэк, знаёмы нашых сяброў, якія год таму ў яго дома падчас вандроўкі спыняліся. Гэтым летам ён наведаў Беларусь. Як чалавеку свабодалюбіваму, Мінск яму вельмі не спадабаўся. Шэры горад з шэрымі людзьмі. Гістарычныя і культурныя месцы можна абыйсці за некалькі дзён, паўсюль міліцыя, забароны. Людзі жывуць выключна матэр’яльнымі каштоўнасцямі (набыць шмоткі, мабілкі, машыну і г.д.). Адзінае, што яму спадабалася, гэта нашая прырода.
Трэба адзначыць, што Вітэк адзіны, з усіх чэлаў, якіх мы сустракалі ў Еўропе, займаецца грамадскай дзейнасцю – разам з сябрамі ён арганізуе крытычную масу ў Празе. Усе ж астатнія жывуць надзённымі праблемамі. Ня болей за тое.

Вечарам Вітэк паказаў нам шыкарнае месца – Кроссклаб. Гэта былы сквот, які з часам выкупілі, і арганізавалі вялізны клуб ды жыллё для мастакоў. Там усё зроблена выключна сваімі рукамі. Летняя веранда, некалькі кафэшак, сцэна і танцпляц, крама па продажы адзення (кшталту нашай “Падземкі”). Пасля неверагоднай экскурсіі па клубу, мы прыцягнулі ўпітваць дабразычлівы дух таго месца праглядам старага чэскага чорна-белага мьюзікла з ангельскімі субцітрамі. Фільм ішоў праз праэктар, а экранам служыла сцяна дома. Калі хто будзе ў Празе, вельмі раю наведаць гэты клуб ;)

Collapse )