Tags: гурток

жук каларада

(no subject)

Працягваем вывучаць эканамічныя тэорыі, якія, як падаецца, больш грунтоўна і шматбакова адлюстроўваюць навакольную рэальнасць, хаця многім яны і падаюцца радыкальнымі. Што ўпрынцыпе і зразумела, бо ідуць у рэзрэз з пануючай навуковай думкай.

На сёмым занятку мы разабралі асноўную працу “ Хаймана Мінскага
– амерыканскага эканаміста беларускага паходжання. Трэба заўважыць, што гэты эканаміст атрымаў прызнанне ўжо пасля смерці, бо тыя нешматлікія эканамісты, якія прадказалі надыход сусветнага фінансавага крызіса, як раз і абапіраліся на працы Хаймана.

Collapse )
У гуртку да верасня мы ўзялі адпачынак. Трэба пераварыць атрыманыя веды ды падрыхтавацца да наступных заняткаў. Калі вам блізкі накірунак нашага эканамічнага навучання, прашу далучацца з верасня! А пакуль уважліва пачытайце матэр’ялы, якія мы разабралі летам.
жук каларада

Эндагенныя грошы. Другая тэма эканамічнага гуртка Фаланстэра.

У час, калі я зацікавіўся прыродай грошай, я меў разуменне абывацеля на гэты конт. Яно і зразумела, бо інстытут грошай настолькі стары, што мы да яго прывыклі, як да цалкам натуральнага і не задумваемся адкуль грошы бяруцца, па якіх законах сёння ўтвараюцца, як і кім іх выпуск рэгулюецца. Яны ёсць, імі можна расплаціцца, папярэдне зарабіўшы. Гэта такая знаходка чалавека, каб спрасціць бартэрны абмен. Грошы друкуе нацбанк па загадзе ўрада. Упэўнены, большасць беларусаў, калі і задумваецца над пытаннем утварэння грошай, то прыходзіць да прыкладна падобных меркаванняў, хаця ў вылучаных сказах не больш праўды, чым у прапагандыскіх навінах беларускага тэлебачання.

Але так думае абывацель. Пакінем яго са сваімі побытавымі турботамі. Дзіўна, што шырокапапулярныя ў вузкім коле прыхільнікаў перамен эксперты таксама маюць памылковае разуменне прыроды грошай. І ладна бы, калі гэтая тэма была неістотнай, але яна важна, бо манетарная і фінансавая сістэмы для эканомікі маюць такое ж значэння, як крывяная для чалавека. Пытанне адкрытае, што могуць растлумачыць і параіць карыснага такія “эксперты”, калі не маюць разумення механікі ўтварэння і функцыянавання грошай.

Разабрацца нам на эканамічным гуртку Фаланстэра дапамагла лекцыя Стыва Кіна “Паводзіныя” фінансы”, у якой аўтар параўноўвае дзве мадэлі ўзнікнення і рэгулявання грошай.

Collapse )
Для тых, хто зацікавіўся гэтай тэмай, трымайце спасылку на перакладзеную лекцыю Кіна.

Таксама анансую наступную сустрэчу эканамічнага гуртка Фаланстэра. Яна адбудзецца 13 ліпеня а 19:00. Тэма: гіпотэза фінансавай нестабільнасці Мінскага. Тыя, каму цікава, пішыце прыватным паведамленнем, я распавяду, дзе сустрэча мае адбыцца.

Мы толькі пачынаем навучанне. Самы час далучацца!