Tags: палітыка

жук каларада

Украінскія аналітыкі пра будучыню Беларусі

Натыкнуўся на прасторах інтэрнэта на дыскусію трох украінскіх аналітыкаў пра шляхі развіцця падзей у Беларусі. Не без ружоваакулярнага стаўлення да дзейснай у нас улады, але з больш глыбокім і глабальным стаўленнем да падзей і выразным размежваннем гульцоў на суб'ект - аб'ект. Гэткі свежы позірк: не с пункту гледжання дзяржаўнай прапаганды, не з пункту гледжяння опп.тусоўкі, якая з'яўляецца на сёння аб'ектам гісторыі.
Беларусь. Настоящее и три сценария будущего: деградация, мутация, трансформация
Беларусь. Настоящее и три сценария будущего: деградация, мутация, трансформация-2
жук каларада

Што рабіць? Частка 2.

У папярэдняй нататцы я падзяліўся думкамі, што не варта рабіць увогуле і першасна, каб выйсці з сённяшняга палітычнага і эканамічнага крызіса. Але, што ж рабіць?

Спярша трэба выйсці за тыя кіраваныя рамкі выбару, якія нам навязваюць зверху. Што мы чуем з вуснаў палітыкаў, аналітыкаў і эканамістаў? Трэба зрабіць выбар паміж квітнеючай, справядлівай рынкавай эканомікай і загніваючай сацыяльнай/камуністычнай (ўстаўце любы прыметнік і тэорую па густу). Справа ў тым, што пры любым ладзе, як яго ні назаві, і як прыгожа ні апішы, ёсць групы насельніцтва, а тое і цэлыя краіны, чый жыццёвы ўзровень вышэйшы за іншых. Не думаю, што гэта залежыць выключна ад працаздольнасці людзей. Хутчэй справа тут у тым, што адны эксплуатуюць і падначальваюць іншых. Паўсюль усталявалася іерархія. Collapse )
жук каларада

Ахвяры рэжыму

Сёння ўважліва перачытаўшы спіс усіх затрыманых і асуджаных, знайшоў двух аднакласнікаў. Быў здзіўлены, бо хлопцы палітычна не заангажаваныя. Патэлефанаваўшы дзяўчыне аднаго з іх даведаўся, што аднакласнікі на мітынг не збіраліся. У іх была нейкая шараговая сустрэча ў раёне макдакака. Калі пачаўся массавы хапун, іх павязалі разам з усімі.
У судзе хлопцаў, як і ўсіх астатніх, аформілі пад капірку. Адзін з іх больш слабавольны папрасіў прабачэння, што апынуўся не ў тым месцы, не ў той час прызнаў сябе вінаватым і атрымаў 10 сутак арышту. Другі не прызнаў і атрымаў 15.

У гэтай сітуацыі мяне цікавіць рэакцыя саміх несправядліва асуджаных (не, нават у двайне несправядліва асуджаных, бо яны ўласна і на мітынгу не былі). Махавік рэпрэсій 19-га раскруціўся так моцна, што зачапіў выпадковых людзей, якія дагэтуль палітыкай маглі і не цікавіцца. Прычым такіх жа людзей нямала! Гэта і затрыманыя, і іх сваякі ды блізкія сябры. А хутка, як я разумею, да іх далучацца і ўсе тыя, хто упрынцыпе прысутнічаў 19-га на Плошчы.
Што яны пасля ўсяго гэтага? Схаваюцца яшчэ падалей і ў наступны раз не будуць вылазіць у горад, калі будзе планавацца штосці падобнае, альбо нарэшце зразумеюць, што зарваўшыеся нікім не кантралюемыя кіраўнікі, палітыкі ды ўладары -- зло, з якім трэба змагацца?
жук каларада

Параноя

Чытаю кнігу В. Марціновіча “Параноя” – антыўтопія пра дзяржаву, што вельмі нагадвае Беларусь. Але зараз не пра кнігу, а пра нецікавасць да яе з боку беларусаў...

Пяць, тры, нават год таму, у час, калі былі зачыненыя ўсе недзяржаўныя газеты, а навінныя і аналітычныя інтэрнэт-рэсурсы былі даволі слаба развітыя, мне здавалася, што ўся бяда ў гэтым. Вось менавіта ў інфармацыйным вакуўме, які паглынуў сваёй чорнай безданню ўсё беларускае грамадства. Шматлікія знаёмыя ў партыях ды маладых фронтах кідалі свае сілы на, як яны тады казалі “данясенне праўдзівай інфармацыі”. Гэта адбывалася праз самвыдат, наклейкі, надпісы на сценах і г.д. Але час ішоў – вынік жа быў нулявы. Хто ж вінаваты ў гэтым – самі актывісты, улада альбо нашае грамадства?
Collapse )