Tags: рэклама

жук каларада

Цікавая эканоміка!

На прасторах байнэту нядаўна з’явіўся вельмі цікавы сайт з эканамічным напаўненнем – “Ctrl+F Эканоміка”.

Яго аўтар спрабуе зруйнаваць ідэалагічныя межы мыслення ў галовах сваіх суграмадзян. Вы тут не знайдзёце тлумачэнняў, што тое ёсць харашым, бо гэта ліберальная ідэя; а гэта ёсць кепскім, бо так казаў Маркс. Але тут вы можаце адшукаць ключ да разумення функцыянавання сучаснай як сусветнай эканомікі агулам, так і беларускай у прыватнасці. Гэты ключ месціцца ў галоўным тэксце рэсурса – “Матчастцы”.

Чытайце ўважліва, і зразумееце
- чаму тыя эканамісты, хто прадказаў сусветны крызіс так і не сталі найбольш уплывовымі эканамістамі свету;
- што такое грошы і крэдыты, і якімі яны бываюць;
- чаму беларускі рэжым фактычна з’яўляецца рэнтным;
- і чаму нам прапаноўваюць яго змяніць на іншы... рэнтны, але больш “цывілізаваны”.

Аўтар сайта, маючы адказы на гэтыя пытанні, вынайшаў механізм фільтрацыі беларускіх эканамічных навін з самых вядомых буйных незалежных і дзяржаўных электронных інформрэсурсаў. І з гэтых пазіцый раіць чытаць альбо не чытаць, вартыя/невартыя ўвагі чытача тэксты.

Акрамя таго стваральнік сайта і сам дзеліцца думкамі, падмацаванымі статыстычнымі дадзенымі і разлікамі, наконт далейшага развіцця падзей у беларускай эканоміцы.

Калі абагульніць, то гэты сайт з эканамічным напаўненнем адзін з нямногіх вартых увагі на беларускай прасторы. Раю ўсім, хто не думае шаблонна і жадае разабрацца, якім жа чынам працуе гэты монстр пад назвай сучасная эканоміка. Дарэчы з аўтарам ёсць магчымасць палемезаваць. І калі вам ёсць чым засупярэчыць, гэта толькі надасць цікаўнасці і нам чытачам, і самаму стваральніку сайта.