Tags: узаемадзеянні

жук каларада

Думкі над выразамі.

На працягу жыцця часта чуеш розныя выразы. Адны паўтараюцца часта і між волі адбіваюцца ў памяці, другія, бывае, пачуеш толькі раз, але запомніш, бо пагаджаешся з імі на ўсе сто. Кароткімі фразамі часта атрымліваецца лёгка выказацца па “вялікай” тэме так, што і няма чаго дадаць. Зрэшты, адны і тыя ж выразы часта разумеюцца па-рознаму.
У мяне ў памяці зараз каля дзясятка выразаў пра ўзаемадзеянні асобы з аднаго боку і грамадства, соцыума, дзяржавы з іншага. Выразы рознапалюсныя. З аднымі я зусім пагадзіцца не магу, з другімі часткова, а з трэцямі – цалкам. Зараз правяду прыклады найбольш трапных.

“Камунізм у асобна ўзятай сям’і”
Гэты выраз я чуў з дзяцінства. І часта чую зараз у розных інтэрпрэтацыях. Азначае ён нежаданне клапаціцца праблемамі грамадства ці дзяржавы. Яны вялікія, невырашальныя. А самае галоўнае, яны ад нас не залежаць. Таму, каб не марнаваць дарэмна час, варта заняцца праблемамі сям’і, больш працаваць, думаць пра кар’ерны рост і г.д. Словам, пабудаваць светлую будучыню ў сваёй сям’і, там дзе ты можаш вырашаць, і ад цябе нешта залежыць. Пры гэтым трэба верыць, што праблемы соцыума ці дзяржавы цябе мінуць на працягу жыцця. Collapse )