Tags: эканоміка

жук каларада

А ці ведаеце вы, што такое эканамічная рэнта?

Выдатны артыкул Абы не было вайны? Як наконт класавай? паказвае, як у Беларусі паступова замяняецца адна форма рэнты, на іншую больш прасунутую. Таксама разбіраюцца:
- пазіцыя з якой выказваецца аўтар сайта (стаўленне да сацыяльнай несправядлівасці), і пераважная большасць экспертаў і аналітыкаў інтэрнэт-прасторы (эфектыўнасць эканомікі);
- за кошт чаго павышаўся рэнтны цяжар;
- якая будучыня чакае краіну;
- тэзіснае разбурэнне некалькіх эканамічных міфаў;

Жыццё ў “час зменаў” працягваецца. Дастаткова параўнаць кастрычнік-2010 з кастрычнікам-2011, каб упэўніцца – мы назіралі сапраўдны парад пераўвасабленняў. Цяпер Пракаповіч – гэта сайт, а МВФ – гэта ЕўрАЗЭС. Нязменная адзіная рэч – тэндэнцыя вырашаць праблемы за кошт працаўніка вытворчага сектару ці сферы сацыяльных паслуг. Таго самага, што жыве з заробку і не паспеў атрымаць ільготны крэдыт на жыллё. З насоўваннем на яго рысы галечы, Беларусь канчаткова ператвараецца ў класавае грамадства.
жук каларада

Іншы позірк

Сусветны фінансавы эканамічны крызіс працягваецца і набірае абароты. Эканамічны крызіс у Беларусі толькі распачынаецца. Насельніцтва ў нас вельмі квола рэагуе на падзеі. Не апошнюю ролю ў гэтым граюць сённяшнія СМІ (як дзяржаўныя, так і недзяржаўныя), якія ўдалбліваюць з розных бакоў і рознымі падыходамі адну і тую ж думку - людзі, вы самі вінаватыя. Адсюль гэтыя штампы, кшталту "жыцця не па сродках", "ратавання Грэцыі", "дапамога МВФ" і г.д. Дзеянні, якія прыводзяць да збяднення людзей, не чапляюць творцаў крызісаў што ў Еўропе (там у меньшай ступені, з-за актыўных пратэстаў насельніцтва), што ў нас (у большай ступені, з-за татальнага пафігізму). На гэту тэму ў monde-diplomatique.by сёння выйшаў артыкул пад назвай "Творцы крызісу працягваюць сваю справу". Вельмі раю азнаёміцца! Яшчэ адзін каменьчык, які разбівае сцяну сучаснай эканамічнай міфалогіі.

Тыя, хто кіравалі ў 2008 годзе, па-ранейшаму кантралююць сістэму, узброеныя старым ідэалагічным арсеналам. Фінансавыя гіганты, якія ўцалелі толькі таму, што былі «занадта буйнымі для банкруцтва» (too big to fai), сталі як ніколі велізарнымі, застаючыся па-ранейшаму ненадзейнымі. Эканаміст Пол Кругман звяртае на гэта ўвагу: "Урокі фінансавага крызісу 2008 года былі забытыя на галавакружнай хуткасці, і тыя ж ідэі, што стаялі каля яго вытокаў (усякае рэгуляванне - шкоднае; тое, што добра для банкаў - добра для Амерыкі; зніжэнне падаткаў - гэта панацэя) зноў пануюць у дэбатах".
жук каларада

Эканамічная практыка.

Пасля невялікага перапынка мы распачынаем чарговыя сустрэчы Эканамічнага гуртка Фаланстэра.

Нашай мэтай з’яўляецца закрыццё прабела ў эканамічных ведах усіх зацікаўленых прыхільнікаў перамен Беларусі. У перспектыве выпрацаваць шляхі вырашэння эканамічных праблем.

Нас не задавальняе сённяшняя беларуская эканамічная мадэль, але і да шырока вядомай альтэрантывы ў выглядзе неалібералізму мы ставімся з падазронасцю.
Нам важна, каб мадэль гаспадарання абараняла не толькі інтарэсы вузкага кола эканамічных паразітаў, а большасць насельніцтва, таму істотны не толькі паказчыкі прыбытку і эфектыўнасці, але і гнуткасць, экалагічнасць ды сацыяльная справядлівасць.

Летам мы распачалі ладзіць першыя пробныя сустрэчы гуртка, на якіх разбіралі фундаментальныя асновы эканамічнай механікі. Спярша мы звярнуліся да аналогій эканамічных сістэм з прыроднымі, а затым – да законаў утварэння грошай і правіл, якія іх рэгулююць. Восенню мы вырышылі працягнуць летняе пачынанне.

Далучайцеся!

Наступная сустрэча адбудзецца 4 кастрычніка а 18-айі будзе прысвечана паказу фільма “Карпарацыя” (у арыгінале з беларускімі субтытрамі).
Collapse )

Дзе: вул Захарава 77а, пакой 1б
Калі: аўторак 4 кастрычніка, 18:00
Тэлефануйце: +375 29 7530312 (Сяргей)
e-mail: siaroja@gmail.com
жук каларада

(no subject)

Працягваем вывучаць эканамічныя тэорыі, якія, як падаецца, больш грунтоўна і шматбакова адлюстроўваюць навакольную рэальнасць, хаця многім яны і падаюцца радыкальнымі. Што ўпрынцыпе і зразумела, бо ідуць у рэзрэз з пануючай навуковай думкай.

На сёмым занятку мы разабралі асноўную працу “ Хаймана Мінскага
– амерыканскага эканаміста беларускага паходжання. Трэба заўважыць, што гэты эканаміст атрымаў прызнанне ўжо пасля смерці, бо тыя нешматлікія эканамісты, якія прадказалі надыход сусветнага фінансавага крызіса, як раз і абапіраліся на працы Хаймана.

Collapse )
У гуртку да верасня мы ўзялі адпачынак. Трэба пераварыць атрыманыя веды ды падрыхтавацца да наступных заняткаў. Калі вам блізкі накірунак нашага эканамічнага навучання, прашу далучацца з верасня! А пакуль уважліва пачытайце матэр’ялы, якія мы разабралі летам.
жук каларада

Эндагенныя грошы. Другая тэма эканамічнага гуртка Фаланстэра.

У час, калі я зацікавіўся прыродай грошай, я меў разуменне абывацеля на гэты конт. Яно і зразумела, бо інстытут грошай настолькі стары, што мы да яго прывыклі, як да цалкам натуральнага і не задумваемся адкуль грошы бяруцца, па якіх законах сёння ўтвараюцца, як і кім іх выпуск рэгулюецца. Яны ёсць, імі можна расплаціцца, папярэдне зарабіўшы. Гэта такая знаходка чалавека, каб спрасціць бартэрны абмен. Грошы друкуе нацбанк па загадзе ўрада. Упэўнены, большасць беларусаў, калі і задумваецца над пытаннем утварэння грошай, то прыходзіць да прыкладна падобных меркаванняў, хаця ў вылучаных сказах не больш праўды, чым у прапагандыскіх навінах беларускага тэлебачання.

Але так думае абывацель. Пакінем яго са сваімі побытавымі турботамі. Дзіўна, што шырокапапулярныя ў вузкім коле прыхільнікаў перамен эксперты таксама маюць памылковае разуменне прыроды грошай. І ладна бы, калі гэтая тэма была неістотнай, але яна важна, бо манетарная і фінансавая сістэмы для эканомікі маюць такое ж значэння, як крывяная для чалавека. Пытанне адкрытае, што могуць растлумачыць і параіць карыснага такія “эксперты”, калі не маюць разумення механікі ўтварэння і функцыянавання грошай.

Разабрацца нам на эканамічным гуртку Фаланстэра дапамагла лекцыя Стыва Кіна “Паводзіныя” фінансы”, у якой аўтар параўноўвае дзве мадэлі ўзнікнення і рэгулявання грошай.

Collapse )
Для тых, хто зацікавіўся гэтай тэмай, трымайце спасылку на перакладзеную лекцыю Кіна.

Таксама анансую наступную сустрэчу эканамічнага гуртка Фаланстэра. Яна адбудзецца 13 ліпеня а 19:00. Тэма: гіпотэза фінансавай нестабільнасці Мінскага. Тыя, каму цікава, пішыце прыватным паведамленнем, я распавяду, дзе сустрэча мае адбыцца.

Мы толькі пачынаем навучанне. Самы час далучацца!
жук каларада

Эканамічны гурток Фаланстэра

У Беларусі існуе значная праблема неразумення механізмаў і працэсаў дзеяння сённяшняй айчыннай і сустветнай эканомік. Прычым гэта праблема з’яўляецца надзённай як для прадстаўнікоў уладных структур, так і для прадстаўнікоў тытульнай апазіцыі. Гэта сітуацыя добра выявілася пад час прэзідэнцкай кампаніі 2010, калі эканамічныя праграмы кандыдатаў у прэзідэнты прадстаўлялі з сябе за рэдкім выключэннем папуліскія тэксты. Яшчэ больш яскравым прыкладам неразумення рэальнага стану спраў у беларускай эканоміцы сталі рэакцыя ўрада і нац.банка, а таксама і “незалежных” эканамістаў ды аналітыкаў, на фінансавы і эканамічны крызіс у Беларусі вясной-летам 2011-га года. Не разумеючы сутнасці праблем, немагчыма і прапанаваць адэкватныя ды своечасовыя рашэнні, шляхі выйсця з крызіснай сітуацыі.

Нашым праектам мы жадаем закрыць прабел у эканамічных ведах усіх зацікаўленых прыхільнікаў перамен і ў перспектыве выпрацаваць шляхі вырашэння эканамічных праблем.
Нашае вывучэнне не падначалена якой бы та ні была ідэалогіі. Нас не задавальняе сённяшняя беларуская эканамічная мадэль, але і да шырока вядомай альтэрантывы ў выглядзе неалібералізму мы ставімся з падазронасцю.

Мы жадаем вярнуць слову “эканоміка” яго першапачатковае значэнне – навука вядзення дамашняй гаспадаркі. Гаспадарку мы разглядаем у межах горада, краіны, планеты. Нам важна, каб эканамічная мадэль абараняла не толькі інтарэсы вузкага кола паразітаў, а ўсё насельніцтва, таму істотны не толькі паказчыкі прыбытку і эфектыўнасці, але і гнуткасць, экалагічнасць і сацыяльная справядлівасць.

Летам мы распачалі ладзіць першыя сустрэчы, на якіх разбіраем фундаментальныя асновы эканамічнай механікі. Спярша мы звярнуліся да аналогій эканамічных сістэм з прыроднымі, а затым – да законаў утварэння грошай і правіл, якія іх рэгулююць.

Сустрэчы адбываюцца штотыдзнень на базе Фаланстэра. Працяг следуе. Далучайцеся!

Наступная сустрэча адбудзецца 5 ліпеня а 19-ай гадзіне.
жук каларада

Што рабіць? Частка 3.

У другой частцы сваіх роздумаў над сённяшнім крызісам у Беларусі я прапанаваў сваё бачанне першых крокаў для прыхільнікаў перамен. Пасля выхада за рамкі кіраванага выбару (гл. падрабязней у папярэдней нататцы), варта пачынаць вывучэнне тых рэальных законаў па якім жыве сённяшняе насельніцтва планеты, працуе эканоміка. Таксама варта звярнуць ўвагу на вывучэнне магчымых альтэрнатыў, якія знаходзяцца па-за сённяшнімі рамкамі.
Гэта насамрэч патрэбна, і з гэтага варта пачынаць, бо пакуль крытычна не хапае ведаў прыхільнікам перамен у Беларусі.

Самаадукацыяй магчыма займацца самастойна альбо разам з іншымі зацікаўленымі. Я абраў другі варыянт. Не знайшоўшы ўжо існуючыя задвальняючыя мяне пляцоўкі для вывучэння эканомікі, я спрабую арганізаваць сваю. На сённяшні дзень прайшло ўжо тры заняткі. Удзельнікаў пакуль няшмат. Гэта саўдзельнікі МГА “Фаланстэр” ды іншыя мае сябры ды знаёмыя.
Мы не разглядаем эканоміку праз прызму той ці іншай тэорыі, а спрабуем разабрацца, якім жа рэальным законам яна падначаленая. Як стасуюцца з гэтымі законамі выказванні, дзеянні ды рашэнні палітыкаў, эканамістаў і аналітыкаў. На першых занятках мы канцэнтруем увагу на аналогіях эканоміцы і прыроды. На законах дзеяння эканамічных сетак і экасістэмах. Разабрацца ў гэтым нам дапамагае тэкст Б. Ліетара “Вымяраючы эканамічную ўстойлівасць колькасна: наступствы для тэорыі вольнага рынку, палітыкі і практыкі”. Гэты артыкул не быў лакалізаваны ні на беларускую, ні на рускую мовы, таму спярша мы яго пераклалі на беларускую, і цяпер ён ёсць у сеціве ў агульным доступе.

Калі хтосці зацікавіўся вывучэннем эканомікі разам з намі, дылучайцеся, калі ласка! Наступная сустрэча адбудзецца ў панядзелак 20 чэрвеня а 19 гадзіне. Тыя, хто плануе прыйсці на яе, пішыце мне на мыла siaroja@gmail.com альбо тут прыватным паведамленням, я вам напішу, дзе сустрэча адбудзецца ;)
жук каларада

Што рабіць? Частка 2.

У папярэдняй нататцы я падзяліўся думкамі, што не варта рабіць увогуле і першасна, каб выйсці з сённяшняга палітычнага і эканамічнага крызіса. Але, што ж рабіць?

Спярша трэба выйсці за тыя кіраваныя рамкі выбару, якія нам навязваюць зверху. Што мы чуем з вуснаў палітыкаў, аналітыкаў і эканамістаў? Трэба зрабіць выбар паміж квітнеючай, справядлівай рынкавай эканомікай і загніваючай сацыяльнай/камуністычнай (ўстаўце любы прыметнік і тэорую па густу). Справа ў тым, што пры любым ладзе, як яго ні назаві, і як прыгожа ні апішы, ёсць групы насельніцтва, а тое і цэлыя краіны, чый жыццёвы ўзровень вышэйшы за іншых. Не думаю, што гэта залежыць выключна ад працаздольнасці людзей. Хутчэй справа тут у тым, што адны эксплуатуюць і падначальваюць іншых. Паўсюль усталявалася іерархія. Collapse )
жук каларада

Аналітыка крызісу

На мой погляд, да апошняга часу на даволі добрым узроўні эканамічную аналітыку на беларускай прасторы прадстаўляе толькі сайт ctrl-f-ekanomika.info Тое, што былі запушчаныя працэсы па зрыну дзеючага рэжыму (рэнтнага рэжыму), Непублічная Асоба на сваім сайце напісаў яшчэ ў снежні, падмацаваўшы свае словы апрацаванай статыстыкай.
Сёння прачытаў ў падобным ключы напісаны на naviny.by артыкул А. Сінкевіча “Рейдерский захват Беларуси”. Сінкевіч, як і Непублічная Асоба, лічыць, што лёс рэжыма прадвызначаны, ды і ў апісанні “новага” рэжыма, які ўсталюецца пасля, яны вельмі блізкі.
Але вось з чым я ніяк не магу згадзіцца аўтарам артыкула, што ўпрынцыпе беларуская эканамічная мадэль была правільная і ў сённяшнім крызісе віна выключна збегу неспрыяльных акалічнасцяў, як то: Collapse )