Tags: diy

DIY

ай даі сукіны дзеці! =)

Не магу не парадавацца, усьцешыцца і паганарыцца нашымі суйчыньнікамі. Для тых, хто яшчэ магчыма ня ведае: ёсьць у нас сьціплы беларускі музычны гурт, Ляпіс Трубецкой называецца, які першым на постсавецкай прасторы выкладзе свой новы альбом цалкам у інтэрнэце.
Паверыць у гэта амаль немагчыма. Асабліва ўжо праслухаўшы большасьць песень на нядаўнім канцэрце ў Віцебску. У параўнаньні з "Капіталам" "Маніфест" стаў яшчэ больш цяжкім альбомам, прычым, як па музыцы, так і па тэкстам. Атрымалася вельмі прыгожае спалучэньне прафесіяналізма і няўрымсьлівага ды гарэзьлівага задора хлопцаў ў абалонцы панк-рок-ска выкананьня. Цяпер на Ляпісаў варта хадзіць у клубы, і адрывацца ў гарачым слэме =) Словам такі альбом разьмялі бы ў раз, а яны яго бясплатна выкладаюць у інэце!

Раю ўсім пампаваць і слухаць!!!

Ура, сябры! DIY працуе!